БЕЛ Ł РУС

Школьнік у Гродне «замініраваў» праз сацсеткі родную гімназію

30.01.2019 / 14:44

Nashaniva.com

Фота УУС Гродзенскага аблвыканкама

Здарэнне адбылося 30 студзеня.

СК паведамляе, што вучань гімназіі №9 праз сацыяльныя сеткі распаўсюдзіў інфармацыю аб мініраванні ім навучальнай установы.

Была праведзена эвакуацыя вучняў і настаўнікаў.

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ўпраўленняў Следчага камітэта і абласной міліцыі, раённых падраздзяленняў, гродзенскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 5522, выбуховых прыладаў не выяўлена.

З падазраваным праводзяцца следчыя дзеянні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула