БЕЛ Ł РУС

Новых «Крумкачоў» дапусцілі да ліцэнзавання ў першай лізе

30.01.2019 / 15:39

Nashaniva.com

Клуб цяпер называецца НФК.

Мінскі клуб НФК дапушчаны да працэдуры ліцэнзавання ў першай лізе чэмпіянату Беларусі.

krumka.by

Пра гэта паведамляе прэс-служба каманды. Раней казалася, што Беларуская федэрацыя футбола не дапусціць клуб НФК «Крумкачы» да ўдзелу ў першай лізе ў сувязі з тым, што каманда з аналагічнай назвай ужо ёсць сярод членаў федэрацыі. У сувязі з гэтым «крумкачы» змянілі назву на НФК, нагадвае Прэсбол.

У мінулым сезоне НФК заняў другое месца ў другой лізе і дамогся павышэння ў класе.

«Крумкачы» радыкальна змянілі назву

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула