БЕЛ Ł РУС

Прагноз сіноптыкаў на 1—3 лютага: адліга з дажджом

31.01.2019 / 12:00

Nashaniva.com

1 лютага чакаецца пахмурнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі ападкі (дождж, мокры снег), у асобных раёнах наліпанне мокрага снегу. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Ноччу -4.. + 2°С, максімальная — у сярэдзіне дня -2.. + 3°С.

2 лютага, у суботу, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу -3.. + 2°С, днём 0.. + 6°С.

3 лютага часам дождж. Месцамі туман, ноччу на дарогах галалёдзіца. Ноччу -1.. + 4°С, максімальная - днём 0.. + 7°С, паведамляе pogoda.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула