БЕЛ Ł РУС

Анархіста Паліенку аштрафавалі на 1 275 рублёў

31.01.2019 / 13:31

Nashaniva.com

Суд Заводскага раёна асудзіў анархіста Змітра Паліенку за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў на 50 базавых велічынь (1275 рублёў), паведамляе spring96

Паліенку затрымалі ў аўторак. Падставай сталі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, які быў складзены ўчастковым міліцыянтам у канцы мінулага года па артыкуле 17.11 КаАП «выраб, распаўсюджванне і (або) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Затрыманага даставілі ў аддзел міліцыі Заводскага раёна Мінска, дзе ён правёў ноч. Назаўтра мусіў адбыцца суд, але цягам дня стала вядома, што Паліенку адвезлі з ізалятара РУУСа ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Падставай для адміністрацыйнага пераследу з’явіўся пост у фэйсбуку з выявай маладога чалавека і надпісам на вопратцы, унесеным у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула