БЕЛ Ł РУС

Меркель вырашыла выдаліць сваю старонку ў Facebook

1.02.2019 / 20:57

Nashaniva.com

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель мае намер выдаліць сваю старонку ў Facebook, расказала яна сама ў відэазвароце, апублікаваным у гэтай сацыяльнай сетцы.

«Вы ведаеце, я больш не старшыня ХДС, так што я выдалю сваю старонку ў Facebook», — сказала яна, адзначыўшы, што назіраць за ёй у гэтай сацсетцы ўсё яшчэ можна на старонцы ўрада. Акрамя таго, канцлер нагадала, што ў яе ёсць акаўнт на Instagram.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула