БЕЛ Ł РУС

Уладзімір Зяленскі заявіў, што супраць яго рыхтуюцца правакацыі

7.03.2019 / 15:21

Nashaniva.com

Кандыдат у прэзідэнты Украіны, шоўмэн Уладзімір Зяленскі заявіў, што супраць яго рыхтуюць крымінальныя справы і правакацыі. Відэа звароту ён выклаў у сваім фэйсбуку.

«Рэгіструюць крымінальную справу супраць мяне, супраць «Квартала», адмыванне нейкіх грошай», — адзначыў Зяленскі.

«Я думаю, у найбліжэйшы час з’явіцца крымінальная справа супраць мяне, што я нібыта ў 2002 годзе на аўтамабілі ў Чарнігаўскай вобласці збіў чалавека», — дадаў ён.

Першы тур прэзідэнцкіх выбараў пройдзе 31 сакавіка. Пра свае прэзідэнцкія амбіцыі заявілі больш за 40 кандыдатаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула