БЕЛ Ł РУС

Уладзімір Зяленскі паскардзіўся ў Дзярждэп ЗША на ціск

7.03.2019 / 20:58

Nashaniva.com

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў намесніку дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвіду Гейлу пра ціск і парушэнні ў перадвыбарнай кампаніі. Пра гэта 7 сакавіка паведамляе прэс-служба каманды Зяленскага ў Facebook.

У прыватнасці, кандыдат у чацвер правёў сустрэчу з прадстаўніком дзяржаўнага дэпартамента. На сустрэчы таксама прысутнічала пасол ЗША ва Украіне Мары Яванавіч.

«Кандыдат у прэзідэнты распавёў спадару Гейлу пра ход перадвыбарнай кампаніі, у якой зараз фіксуюцца парушэнні… Зяленскі нядаўна сутыкнуўся з ціскам — каля яго офіса знайшлі апаратуру для праслухоўвання, якая належыць СБУ», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама яны абмеркавалі «важнасць празрыстасці і дэмакратычнасці выбараў».

Акрамя таго Зяленскі распавёў Гейлу, чым будзе займацца, калі яго абяруць прэзідэнтам.

«Сярод галоўных задач: перамога над карупцыяй, што дасягаецца, у прыватнасці, праз максімальнае садзейнічанне антыкарупцыйным органам і адкрытасць улады», — адзначылі ў камандзе Зяленскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула