БЕЛ Ł РУС

Навальны паскардзіўся на сачэнне, арганізаванае «кухарам Пуціна»

23.03.2019 / 19:00

Nashaniva.com

Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны заявіў, што яго ўсюды пераследуюць «малалетнія жулікі», якіх, на яго думку, наняў бізнэсмен Яўген Прыгожын для аказання псіхалагічнага ціску.

«Вось так кожны дзень, з раніцы і да вечара, з раніцы і да вечара. Іду на працу — за мной цягнуцца. Іду з працы — два такія ж блазны за мной цягнуцца заўсёды», — заявіў Навальны ў сваім інстаграме.

На роліку можна пабачыць двух маладых мужчын, якія ідуць за ім следам і здымаюць яго на тэлефон.

Яўгена Прыгожына называюць «кухарам Пуціна». Таксама яго звязваюць з расійскай фабрыкай троляў у Ольгіна і прыватнай ваеннай кампаніяй «Вагнер».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула