БЕЛ Ł РУС

Кіроўца легкавіка ў Мінску прынцыпова заблакаваў праезд хуткай ВІДЭА

8.04.2019 / 19:37

Nashaniva.com

У Мінску кіроўца легкавіка заблакаваў праезд хуткай, Дзяржаўтаінспекцыя правядзе праверку, паведамляе БелТА. У двары дома №153 па праспекце Ракасоўскага 7 красавіка паміж кіроўцамі легкавога аўтамабіля «Фольксваген» і хуткай медыцынскай дапамогі адбыўся канфлікт — кіроўца легкавушкі адмовіўся саступіць дарогу кіроўцу хуткай з уключанымі пробліскавымі маячкамі.

Як адзначылі ў ДАІ, інфармацыя перададзена ў адпаведнае тэрытарыяльнае падраздзяленне. Будзе праведзена праверка.

У адпаведнасці з ПДР пры набліжэнні аўтамабіля аператыўнага прызначэння з уключаным маячком сіняга колеру кіроўцы незалежна ад напрамку іх руху павінны саступіць дарогу і забяспечыць бесперашкодны праезд гэтаму транспартнаму сродку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула