БЕЛ Ł РУС

У Слонімскім раёне выпівоха скраў прадуктаў на 5 рублёў, а потым падпаліў два дамы

9.04.2019 / 13:15

Nashaniva.com

Фота абласной міліцыі

Здарэнне адбылося 5 красавіка ў вёсцы Вялікая Кракотка, паведамляе гродзенская абласная міліцыя.

46-гадовы мясцовы жыхар пранік у дом 87-гадовай жанчыны. Яна была ў бальніцы, а мужчына гэта ведаў. Прабраўшысяў дом, ён забраў прадукты коштам на пяць рублёў.

Затым вырашыў пазбавіцца ад доказаў і падпаліў дом пенсіянеркі. У выніку полымя перакінулася на суседні нежылы дом. Праз некалькі гадзін агонь ўбачыў жыхар вёскі і патэлефанаваў у МНС. Два дамы выратаваць не ўдалося.

Мужчына затрыманы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула