БЕЛ Ł РУС

У Мінску крыху змянілі стаўкі падатку на сабак

12.04.2019 / 09:45

Nashaniva.com

Фота Сяргея Гудзіліна

У сталіцы вызначаныя новыя стаўкі падатку на валоданне сабакамі. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Зараз стаўка вызначаецца ў памеры 1 базавай велічыні (на сёння — 25,5 рубля) за пароды сабак, уключаных у пералік патэнцыйна небяспечных, 0,3 базавай велічыні — у іншых выпадках.

Раней стаўка падатку на патэнцыйна небяспечных сабак складала 0,75 базавай велічыні, на іншых — ад 0,2 да 0,6 у залежнасці ад памеру жывёлы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула