БЕЛ Ł РУС

У Кіеве з'явіліся новыя правакацыйныя борды з Парашэнкам. У Адміністрацыі прэзідэнта заявілі, што не маюць дачынення ФОТА

15.04.2019 / 08:21

Nashaniva.com

Фота з фб Сяргея Косцежа

Загадчык аддзела Галоўнага дэпартамента інфармацыйнай палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Гаркавенка заявіў, што каманда прэзідэнта не мае дачынення да правакацыйных бордаў ў стылістыцы Парашэнкі з надпісам «Канец».

Пра гэта ён сказаў у каментары «Грамадскім».

«Ды вы смеяцеся? Мы ж не такія ўжо ідыёты, каб такое вешаць, такое глупства. Мы наогул стараемся асцярожна падыходзіць да такіх рэчаў пасля бордаў з Пуціным», - падкрэсліў Гаркавенка.

Паводле яго слоў, гэтыя борды могуць быць звязаныя з гарадскім галавой Чаркасаў Анатолем Бандарэнкам, паколькі, паводле яго інфармацыі, спачатку яны з'явіліся менавіта ў Чаркасах, піша Украінская праўда.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула