Работнік у Ашмянах вынес на сабе прадукцыі мясакамбіната на 594 рублі
39-гадовага мужчыну затрымалі пасля заканчэння працоўнага дня 3 красавіка. У машыне ў яго была выяўленая прадукцыя прадпрыемства. З яго слоў, усё гэта мяса ён вынес на сабе.
Кошт прадукцыі ацанілі ў 593 рублі 92 капейкі, паведамляе абласная міліцыя.
Фота абласной міліцыі