БЕЛ Ł РУС

На Мадэйры пры аварыі турыстычнага аўтобуса загінулі 28 турыстаў з Нямеччыны

18.04.2019 / 06:39

Nashaniva.com

Прынамсі 28 чалавек загінулі пры аварыі турыстычнага аўтобуса на партугальскім востраве Мадэйра. Пра гэта паведамляе партугальскі тэлеканал RTP са спасылкай на мясцовыя ўлады.

Сярод загінулых 11 жанчын і 17 мужчын; па папярэдніх дадзеных, усе яны грамадзяне Германіі. Яшчэ 28 чалавек дастаўлены ў бальніцу.

Паводле інфармацыі партугальскага выдання Diario de Noticias, аварыя адбылася на скрыжаванні. Вадзіцель па невядомых пакуль прычынах страціў кіраванне, і аўтобус урэзаўся ў будынак каля трасы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула