БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце над Беларуссю пойдзе дождж

19.04.2019 / 12:41

Nashaniva.com

Дождж пройдзе на каталіцка-пратэстанцкі Вялікдзень.

У гэтыя выхадныя чакаецца няўстойлівае з кароткачасовымі дажджамі надвор'е, піша Tut.by са спасылкай на Белгідрамет.

20 красавіка, у суботу, будзе без істотных ападкаў, раніцай і днём пераважна па паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу 0 + 6°С, днём ад + 10°С на паўночным усходзе да + 18°С на паўднёвым захадзе.

У нядзелю атмасферны фронт абумовіць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Ноччу складзе +1 + 7°С, днём +11 + 17°С.

У панядзелак, 22 красавіка, зноў пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах па поўдні Брэсцкай вобласці магчымы кароткачасовыя дажджы. Ноччу 0 + 7°С, днём +13 + 18 ° С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула