БЕЛ Ł РУС

Трамп павіншаваў Зяленскага з перамогай на выбарах

22.04.2019 / 06:18

Nashaniva.com

Фота Вадзіма Заміроўскага

Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп патэлефанаваў акцёру Уладзіміру Зяленскаму, каб павіншаваць яго з перамогай на выбарах, распавёў у твітары спецпрадстаўнік ЗША па Украіне Курт Волкер.

«Прэзідэнт Трамп тэлефанаваў павіншаваць Уладзіміра Зяленскага з перамогай на выбарах», — напісаў Волкер. Ён таксама назваў галасаванне мірным і дэмакратычным. «Мы працягнем падтрымліваць намаганні Украіны па аднаўленні яе тэрытарыяльнай цэласнасці і супрацьдзеянні расійскай агрэсіі», - дадаў спецпрадстаўнік ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула