БЕЛ Ł РУС

Беларусы на брытанскім шоу скарылі журы кіданнем нажоў ВІДЭА

22.04.2019 / 17:01

Nashaniva.com

Брытанскі канал паказаў 20 красавіка адборачны тур тэлешоу Britain's Got Talent («Брытанія мае талент»), у якім выступілі кідальнік нажоў з Беларусі Андрэй Гоманаў і яго партнёрка Дар'я Шарамет.

У журы пыталіся: «Беларусь? Дзе гэта?» — піша Андрэй Гоманаў у фэйсбуку.

Пасля прадстаўлення беларусы Гоманаў і Шарамет прымусілі журы і гледачоў у зале заплюшчыць вочы і ўзяцца за сэрца. 

Спачатку Андрэй з адлегласці 7 метраў кінуў 4 сякеры ў сцяну, побач з якой стаяла Дар'я.

Затым ужо з больш кароткай дыстанцыі артыст кінуў 8 нажоў у кола, якое круцілася з асістэнткай, пры гэтым кола было закрыта яшчэ і белым папяровым экранам.

Пасля гэтага адзін з членаў журы — заснавальнік Britain's Got Talent, мультымільянер ад шоу-бізнэсу Сайман Коўэл — падахвоціўся таксама выступіць у якасці мішэні.

У выніку ўсе чатыры сябры журы сказалі беларусам «так». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула