БЕЛ Ł РУС

Пуцін назваў СССР «галоўным вызваліцелем Еўропы» і ўспомніў Брэсцкую крэпасць

9.05.2019 / 12:06

Nashaniva.com

Падчас параду Перамогі 9 мая прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, стоячы на трыбуне маўзалея, падкрэсліў, што менавіта савецкія салдаты дамагліся вырашальнага ўнёску ў барацьбе з нацызмам. «Усвядомім вечную каштоўнасць ратнага трыумфу нашага народа. Менавіта ён абараніў, выратаваў Радзіму, стаў надзеяй, апорай для ўсяго чалавецтва, галоўным вызваліцелем народаў Еўропы», - цытуе Пуціна РБК.

Таксама Пуцін нагадаў пра словы воінаў Брэсцкай крэпасці «паміраю, але не здаюся» і падкрэсліў, што «наказ продкаў выконваецца салдатамі сучаснай Расіі».

Парад Перамогі ў Маскве сёння прайшоў без авіяцыйнай часткі, яе адмянілі з-за ўмоваў надвор'я.

Ва ўрачыстасцях разам з прэзідэнтам РФ Пуціным і прэм'ерам Мядзведзевым узяў удзел былы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула