БЕЛ Ł РУС

Патэнцыйны прэзідэнт Літвы не выключае супрацоўніцтва краіны з Беларуссю на найвышэйшым узроўні

13.05.2019 / 08:38

Nashaniva.com

Фота з фэйсбука Наўседы

Эканаміст Гітанас Наўседа заявіў, што ў пэўных сферах хацеў бы «вельмі сяброўскіх» адносін з Беларуссю, і не выключыў магчымасць кантактаў з Мінскам на найвышэйшым узроўні, піша Delfi.lt

«Мы б хацелі вельмі дружалюбных адносін, заснаваных на эканамічным развіцці, заснаваных на лагістыцы, заснаваных на транспартнай інфраструктуры», — заявіў кандыдат у нядзелю ўвечары ў Вільні. «Я лічу, што ёсць шмат пытанняў, якія б мы маглі абмеркаваць на розным узроўні — міністэрстваў, міністраў, і магчыма, не магу гэта выключаць, магчыма, і на вышэйшым палітычным узроўні», - дадаў ён.

Наўседа ў першым туры заняў другое месца, саступіўшы Інгрыдзе Шыманіце — 0,18% (31,13% супраць 30,95%)

Другі тур пройдзе 26 мая.

Вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Літве: розніца паміж кандыдатамі склала 0,18%

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула