БЕЛ Ł РУС

У Мастах 22-гадовая з дапамогай рэменя і пляшкі нядрэнна павесялілася

23.05.2019 / 13:50

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў аўторак, піша абласная міліцыя.

Дзяўчына была ў гасцях і выйшла адтуль мякка кажучы нападпітку.

У дварах дамоў па вуліцы Жукава ёй нешта стрэльнула ў галаву, яна дастала са штаноў папругу і металічнай спражкай пашкодзіла аўтамабілі, якія стаялі на паркоўцы. Але і гэтага дзяўчыне стала мала: яна адшукала пляшку і працягнула біць машыны.

Вынік гісторыі такі: у трох легкавых аўтамабілях разбітыя шыбы і падрапаныя дзверы, і крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула