БЕЛ Ł РУС

Лабавое ДТЗ пад Наваполацкам: загінуў кіроўца «Жыгулёў»

25.05.2019 / 13:12

Nashaniva.com

Кіроўца загінуў у выніку дарожна-транспартнага здарэння пад Наваполацкам ўвечары 24 мая.

Фота: Полацкае РУУС.

Фота: Полацкае РУУС.

Фота: Полацкае РУУС.

Фота: Полацкае РУУС.

Як распавяла gorod214.by афіцыйны прадстаўнік Полацкага РАУС Юлія Зайцава, у міліцыю паведамілі пра тое, што кіроўца аўтамабіля «Сітраен» абганяў аўтобус, выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся лоб у лоб у «Жыгулі». У выніку аварыі загінуў кіроўца «Жыгулёў», пацярпела ягоная жонка.

У міліцыі ўдакладняюць, што ў машыне таксама знаходзілася дзіця, якое не пацярпела. Кіроўца і пасажыры «Сітраена» таксама не пацярпелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула