БЕЛ Ł РУС

Ярмошына прапанавала знізіць колькасць подпісаў для вылучэнцаў на прэзідэнцкіх выбарах

27.05.2019 / 19:44

Nashaniva.com

Парог у 100 тысяч подпісаў для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына лічыць у цяперашніх умовах занадта высокім, паведамляе sb.by.

— Сёння 100 тысяч подпісаў зашмат, — заявіла Ярмошына на пасяджэнні круглага стала на тэму «Канстытуцыя — аснова нацыянальнай прававой сістэмы» ў Палаце прадстаўнікоў.

Паводле яе слоў, 1990-я гады, калі пісалася дзеючая Канстытуцыя, насельніцтва паказвала такую ​​актыўнасць і энтузіязм, што і 200 тысяч подпісаў сабраць не было праблемай. Аднак сёння іншыя рэаліі.

— Трэба пераходзіць да той нормы, якую выкарыстоўваюць некаторыя нашы партнёры, у прыватнасці Казахстан: адзін працэнт ад насельніцтва краіны, — выказала меркаванне Ярмошына.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула