БЕЛ Ł РУС

Плануюцца яшчэ адны гульні. Гэтым разам спартыўныя гульні краін СНД

27.06.2019 / 14:33

Казань у наступным годзе прыме першыя спартыўныя Гульні краін СНД. Спаборніцтвы пройдуць з 20 па 27 жніўня 2020 года.

Чакаецца, што ўдзел у Гульнях прымуць больш за дзве тысячы спартсменаў. Яны будуць прадстаўляць Беларусь, Украіну, Азербайджан, Арменію, Казахстан, Кыргызстан, Малдову, Таджыкістан, Туркменістан і Узбекістан.

Удзельнікі Гульняў разыграюць медалі ў 19 відах спорту. У праграму будуць уключаны ў тым ліку футбол, лёгкая атлетыка, дзюдо, самба, спартыўныя танцы, шахматы, цяжкая атлетыка і традыцыйная у цюркскіх народаў барацьба на паясах корэш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула