БЕЛ Ł РУС

У Мінску заўтра «ДНР» і «ЛНР» перададуць чатырох украінскіх палонных

27.06.2019 / 15:09

Nashaniva.com

Кіраўнікі т.зв. ДНР і ЛНР Дзяніс Пушылін і Леанід Пасечнік далі згоду ў якасці жэсту добрай волі на вызваленне чатырох палонных асоб, піша ТАСС.

«Спадзяемся, што вызваленне чатырох асоб дазволіць стымуляваць Украіну і перайсці да абмену ўсіх высветленых на ўсіх высветленых. Гэта мэтазгодна», — адказаў Пушылін на просьбу кіраўніка палітрады ўкраінскай партыі «Апазіцыйная платформа — За жыццё» Віктара Медведчука.

Сустрэча ўкраінскага палітыка з кіраўнікамі ДНР і ЛНР адбылася ў Мінску ў чацвер.

Памочнік у сваю чаргу сказаў, што перадача чатырох палонных адбудзецца ў пятніцу ў Мінску. «Яны будуць перададзеныя Медведчуку», — растлумачыў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула