БЕЛ Ł РУС

Памёр пісьменнік Джон Апдайк

27.01.2009 / 22:44

ЗП

27 студзеня ва ўзросце 76 гадоў памёр амерыканскі пісьменнік Джон Апдайк.

27 студзеня ва ўзросце 76 гадоў памёр амерыканскі пісьменнік Джон Апдайк. Прычынай смерці стаў рак лёгкіх

Апдайк — аўтар 28 раманаў і 45 іншых кніг: вершаў, апавяданняў, эсэ. Нарадзіўся ў Рэдынгу, штат Пенсільванія. Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт, дзе вывучаў англійскую літаратуру. Таксама скончыў гадавыя курсы жывапісу ў Оксфардскай мастацкай школе ў Англіі. Працаваў у часопісе «Нью‑Йоркер», дзе і пачаў публікаваць свае першыя творы.

У сваіх творах Апдайк апісваў жыццё сярэдняга амерыканца з правінцыі. Сярод ягоных самых вядомых твораў раманы «Трус, бяжы» (1960), «Іствіцкія вядзьмаркі» (1984), «Кентаўр» (1963).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула