Лукашэнка: Яшчэ раз паўтараю для ўрада і на будучыню — за падзёж жывёлы сядзеце ў турму
president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў узяць пад жорсткі кантроль сітуацыю з падзёжам жывёлы.
Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас наведвання вытворчага цэха «Навасёлкі» птушкафабрыкі прадпрыемства «Беларуснафта-Асобіна» у Веткаўскім раёне, піша БелТА.
«Яшчэ раз паўтараю для ўрада і на будучыню: за падзёж жывёлы сядзеце ў турму. 85 тыс., па-мойму, па мінулым годзе. Вы ўяўляеце, колькі б гэта было мяса», - сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка даручыў Генеральнай пракуратуры працягваць ўшчыльную займацца гэтым пытаннем. «Гэта недапушчальна, то кармы дрэнныя, то тое, то гэта — бязладдзе! Звярніце на гэта ўвагу. Я пакуль яшчэ па-добраму з вамі размаўляю», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.