БЕЛ Ł РУС

Адзін з абвінавачаных па справе аб забойстве бізнэсмена ў Беразіне прысуджаны да пажыццёвага зняволення

26.07.2019 / 11:47

Nashaniva.com

Адзін з абвінавачаных па справе аб забойстве бізнэсмэна ў Беразіне Аляксей Сінькевіч прысуджаны да пажыццёвага зняволення, паведамляе БелТА.

Аляксей Сінькевіч прызнаны вінаватым у забойстве, наўмысным пашкоджанні маёмасці, учыненым агульнанебяспечным спосабам, незаконным набыцці, захоўванні, нашэнні і перавозцы агнястрэльнай зброі.

Як паведамлялася, раніцай 26 верасня 2016 года на ўскраіне горада Беразіно ў Мінскай вобласці падчас тушэння палаючага прыпаркаванага легкавога аўтамабіля было знойдзена цела мужчыны - прадпрымальніка Сяргея Мяцельскага. Была ўзбуджаная крымінальная справа па арт.139 КК (забойства). Расследаваннем гэтай справы Следчы камітэт займаўся сумесна з Міністэрствам унутраных спраў. Была створана група з дасведчаных следчых, адпрацоўваліся розныя версіі. У 2018 годзе абодва фігуранты напісалі яўкі з павіннай з нагоды забойства Мяцельскага.

Аляксея Сінькевіча і Расціслава Светчыкава затрымалі ў студзені 2017 года ў сувязі са справай менеджара Касяка, які быў забіты праз паўтара месяца пасля забойства бізнэсмэна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула