БЕЛ Ł РУС

Apple купіць бізнэс Intel па вытворчасці мадэмаў для смартфонаў

26.07.2019 / 13:11

Nashaniva.com

Apple купіць большую частку бізнэсу Intel па вытворчасці мадэмаў для смартфонаў. Пра гэта гаворыцца ў заявах абедзвюх кампаній.

Угода будзе закрыта ў канцы 2019 года. Яе сума складзе мільярд даляраў.

У выніку ў Apple пяройдуць каля 2200 супрацоўнікаў Intel. Таксама кампанія атрымае больш за 17 тысяч патэнтаў на бяздротавыя тэхналогіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула