БЕЛ Ł РУС

МЗС пра дыпламата, у якога стралялі: Стан палепшаў, чакаем пераводу з рэанімацыі

26.07.2019 / 13:51

Nashaniva.com

Стан дарадцы па адміністрацыйных пытаннях пасольства Беларусі ў Турцыі Аляксандра Паганшава палепшаў, ён чакае пераводу з рэанімацыі. Пра гэта Tut.by распавёў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

— Цяпер наш дыпламат ужо знаходзіцца ў свядомасці, яго стан палепшаў, дазволеныя спатканні з сям'ёй. На днях яго наведае пасол Беларусі ў Турцыі. Чакаем, што сёння ён ужо будзе пераведзены з рэанімацыі. Лячэнне працягваецца і, як прагназуецца, зойме працяглы час, — паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула