БЕЛ Ł РУС

Даражэй, чым у «лечкамісіі». Якія цэны ў новым дзяржаўным медцэнтры?

29.07.2019 / 13:44

Nashaniva.com

У Мінску ў ліпені адкрыўся новы дзяржаўны медыцынскі цэнтр — «Аква-Мінск Клініка». Ён знаходзіцца ў Серабранцы, побач з фізкультурна-аздараўленчым комплексам мікрараёна. У спісе паслуг — ад стаматалогіі да пластычнай хірургіі. У пабудову медцэнтра інвеставалі 10 мільёнаў еўра. «Наша Ніва» паглядзела на цэны і параўнала з тым, колькі такія ж паслугі каштуюць у прыватных і іншых дзяржаўных клініках.

Прыём тэрапеўта (неўролага, кардыёлага, педыятра ці эндакрынолага) у новым цэнтры каштуе 31 рубель. У прыватных лякарнях — ад 24 да 37 рублёў. А ў 23-й паліклініцы ў той жа Серабранцы тэрапеўт вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі кансультуе за 9 рублёў.

За прыём акушэра-гінеколага ў новай клініцы давядзецца заплаціць 34 рублі. Цікава, што ў Рэспубліканскім клінічным медцэнтры Упраўлення справамі прэзідэнта паслуга абыдзецца на 8 рублёў танней. У прыватных цэнтрах цэны стартуюць ад 25 рублёў. 

ЭКГ у дзяржаўным медцэнтры Серабранкі каштуе 4 рублі. У 23-й паліклініцы — усяго на паўрубля танней. У тых жа «Ладэ» ці «Нардзіне» — ужо 11 рублёў.

Калі параўноўваць, напрыклад, цэны на УГД сэрца, то ў новай клініцы гэта 40 рублёў, у «лечкамісіі» — 37, у прыватных медцэнтрах — да 70 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула