БЕЛ Ł РУС

Офіс Зяленскага стварае сусветны рускамоўны тэлеканал «для барацьбы за розумы»

30.07.2019 / 08:10

Nashaniva.com

Ва Украіне для ўмацавання пазіцый дзяржавы ў інфармацыйнай барацьбе будзе створаны сусветны рускамоўны канал, заявіў у інтэрв'ю Інтэрфаксу-Украіна намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка.

Паводле яго слоў, такі канал неабходны, каб Украіна магла змагацца за розумы ўкраінцаў на акупаваных Данбасе і ў Крыме, а таксама за розум расейцаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. «Мы распрацавалі варыянт запуску ўкраінскага рускамоўнага канала, якім мы можам ахапіць рускамоўнае насельніцтва ва ўсім свеце», - сказаў Цімашэнка.

Паводле яго слоў, каманда прэзідэнта Уладзіміра Зеленскага хоча, каб гэта быў дзяржаўны канал.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула