БЕЛ Ł РУС

Гатоўнасць 98%: у Мінску з'явіцца станцыя метро з наземным вестыбюлем

30.07.2019 / 10:36

Nashaniva.com

На станцыі «Вакзальная», трэцяй лініі мінскай падземкі, завяршаюцца работы па будаўніцтве, паведамляе АНТ.

Дарэчы, мінскае метро сёлета адзначае 35 гадоў з моманту яго адкрыцця. Запуск адбыўся 29 чэрвеня 1984 года.

Тады пачала працу першая лінія з 8 станцыямі. Сёння мінская падземка нашмат даўжэйшая.

А вось новая станцыя «Вакзальная» — адзіная ў сталічным метро з наземным вестыбюлем. 

Андрэй Серафімовіч, намеснік галоўнага інжынера тунэльнага атрада прадпрыемства «Мінскметрабуд»:

«Будуць два пешаходныя тунэлі, якія злучаць першую і трэцюю лініі метро. Пасажырапаток будзе падзелены на два. Гэта значыць, падчас пераходу з адной станцыі на другую пасажыры не будуць сустракацца. Яны будуць ісці па розных тунэлях. У тунэлях будуць як пешаходныя зоны, так і зоны з травалатарамі, якія будуць дапамагаць нашым пасажырам».

Бліжэй за ўсіх да поўнай гатоўнасці — станцыя «Кавальская Слабада». Тут аздабленчыя працы ўжо сканчаюць. А вось на «Юбілейнай плошчы» іх пакуль не пачалі. Пакуль у актыўнай фазе ідзе будаўніцтва. Здаць чатыры станцыі трэцяй лініі мінскага метро збіраюцца ў першай палове 2020 года. Але спробны цягнік запусцяць ужо ў студзені.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула