БЕЛ Ł РУС

Смяротнае ДТЗ у Рагачове: таксоўка збіла жанчыну на пераходзе

31.07.2019 / 08:46

Nashaniva.com

Аварыя адбылася 30 ліпеня пасля 22-й гадзіны паблізу Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Фота УУС Гомель.

38-гадовы кіроўца «Рэно Логан» наехаў на 41-гадовую жанчыну, якая пераходзіла вуліцу па пешаходным пераходзе. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы.

Распачатая крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула