БЕЛ Ł РУС

У Серабранцы спынілі BMW, у якой ехалі 12 чалавек, а кіроўца быў п'яны ВІДЭА

31.07.2019 / 12:00

Nashaniva.com

Відэа Ленінскага РУУС Мінска.

Здарэнне на праспекце Ракасоўскага ў Мінску адбылося 26 ліпеня пасля 2-й ночы, паведаміла sb.by. Нарад міліцыі заўважыў BMW-«сямёрку», у адчыненым багажніку якой сядзелі чацвёра. Яўна замнога людзей было і ў салоне аўто.

У адказ на патрабаванні спыніцца кіроўца паддаў газу, але скора ўрэзаўся ў прыпаркаваны грузавік.

Сюжэт, як высветлілася, быў банальны: кампанія выпівала, пасля паехала па дабаўку, а па дарозе падхапілі новых удзельнікаў вечарынкі. У салоне машыны было восем чалавек.

Кіроўца быў п'яны - 1,44 праміле алкаголю — і без правоў. Уласнік аўто, які перадаў руль таварышу, а сам сядзеў побач, быў таксама п'яны, а правы ў яго забралі за п'яную язду. 

Супрацоўнікі ДАІ рыхтуюць матэрыял на разгляд СК для распачынання крымінальнай справы за паўторнае кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула