БЕЛ Ł РУС

У Смаргоні мужчына палохаў людзей пнеўматычным пісталетам

31.07.2019 / 13:00

Nashaniva.com

У Смаргоні мужчына 1987 года нараджэння выпіў і стаў неадэкватна паводзіць сябе на вуліцы, паведамляе ГУУС Гродна. 29 ліпеня а 21:30 ён прыйшоў на стаянку таксі па вуліцы Гагарына і зладзіў своеасаблівы перфоманс. Дастаў прадмет падобны да ​​пісталета, і пагражаў, што зараз пачне страляць. Людзі пахаваліся за машынамі і выклікалі міліцыю. Калі мужчыну затрымалі, высветлілася, што размахваў ён пнеўматычным пісталетам. Дарэчы, стрэлам з яго таксама можна пакалечыць.

Распачатая крымінальная справа за хуліганства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула