БЕЛ Ł РУС

Пасажыр мікрааўтобуса, які загінуў на трасе Мінск — Гродна, быў выпадковым аўтастопшчыкам

31.07.2019 / 13:08

Nashaniva.com

абноўлена

Днём 31 ліпеня на 163-м км аўтадарогі Мінск — Гродна мікрааўтобус «Мерседэс», які рухаўся ў кірунку Мінска, выехаў на ўзбочыну, дзе сутыкнуўся з фурай, якая стаяла, паведамляе прэс-служба СК. 

У выніку ДТЗ 33-гадовы пасажыр мікрааўтобуса ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы. Абодва кіроўцы накіраваныя ў шпіталь.

Як паведамляе паблік МУС ва УК, загінулы пасажыр быў выпадковым аўтастопшчыкам, які злавіў мікрааўтобус на трасе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула