БЕЛ Ł РУС

Пад Гомелем шукаюць невядомых, якія скралі ікону з царквы

2.08.2019 / 09:32

Nashaniva.com

Абраз Маці Божай «Усіх Тужлівых Радасць» ХІХ стагоддзя знік з Свята-Кацярынінскай царквы вёскі Гадзічава.

Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, ікону, зламаўшы замкі на дзвярах царквы, вынеслі невядомыя між 25 і 27 ліпеня. Знікненне выявіў рэгент царкоўнага хору, ён адразу ж паведаміў у міліцыю.

Праваахоўнікі звяртаюцца да ўсіх, хто мае інфармацыю пра гэта злачынства, паведаміць у міліцыю па тэлефонах 102; (0232) 51-17-70; (0232) 51-17-71.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула