БЕЛ Ł РУС

Выпіў літр віна, спрабаваў уцячы праз поле і абяцаў «касар баксаў». Пад Лідай затрымалі бяспраўніка ВІДЭА

20.08.2019 / 20:02

17 жніўня супрацоўнікі Лідскай ДАІ затрымалі п’янага бяспраўніка. Каля 11 гадзіны раніцы паблізу вёскі Палубнікі інспектары звярнулі ўвагу на мікрааўтобус Mercedes, які рухаўся ім насустрач з боку вёскі Пяцюлеўцы. Патрабаванне аб спыненні кіроўца праігнараваў. Пачаўся пераслед, пад канец якога аўтамабіль паехаў проста праз поле. Яго затрымалі, піша Hrodna.life.

У службовым аўтамабілі кіроўца спрабаваў угаварыць супрацоўнікаў ДАІ яго адпусціць, абяцаючы «ніколі не забыцца», «адкасіць» і «касар баксаў». На наўпроставае пытанне, колькі мужчына выпіў, ён адказаў: «Літр віна самага таннага».

У выніку на жыхара Лідчыны было складзена 4 пратаколы: за нецвярозае кіраванне, «бяспраўнае» кіраванне, за невыкананне патрабаванняў аб прыпынку, што пацягнула пераслед транспартнага сродку, адсутнасць тэхагляду на Mercedes.

Гэтага ж 42-гадовага кіроўцу затрымлівалі сёлета ў чэрвені за кіраванне ў стане ап’янення. Цяпер у дачыненні да яго вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы, пасля чаго аўтамабіль канфіскуюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула