БЕЛ Ł РУС

У Расіі пацвердзілі заражэнне радыяцыяй доктара з Северадзвінска, але запэўніваюць, што ўся справа ў ежы

23.08.2019 / 22:11

Nashaniva.com

Міністэрства аховы здароўя Архангельскай вобласці пацвердзіла наяўнасць цэзію-137 у арганізме лекара, які аказваў дапамогу пацярпелым у ходзе ліквідацыі выбуху на ваенным палігоне пад Северадзвінскам.

«У аднаго з абследаваных спецыялістаў у цягліцавых тканках выяўлены следавыя, падпарогавыя колькасці элемента цэзій-137», — гаворыцца ў паведамленні.

Па словах в.а. міністра аховы здароўя Архангельскай вобласці Таццяны Русінавай, пападанне прадукту распаду радыенуклідаў не звязана з выбухам пад Северадзвінскам.

Цэзій-137 «з пэўнай доляй імавернасці» патрапіў у арганізм лекара разам з ежай, гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула