БЕЛ Ł РУС

У Стамбуле землятрус прывёў да панікі сярод насельніцтва

26.09.2019 / 15:54

Nashaniva.com

У Стамбуле адбыўся землятрус, піша Haberturk. Па дадзеных выдання, ён адчуваўся як у горадзе, так і ў наваколлі і прывёў да «вялікай панікі» сярод жыхароў Стамбула.

haberturk.com

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Турцыі (AFAD) ацаніла магнітуду ў 5,8. Ачаг землятрусу знаходзіўся на глыбіні 7 км пад дном Мармуровага мора. Па дадзеных геалагічнай службы ЗША, магнітуда склала 5,7.

Haberturk адзначае, што «людзі выбеглі на вуліцу», а школы былі эвакуяваныя. Усяго ў горадзе адчуваліся 14 падземных штуршкоў. Мэр Стамбула Экрэм Імамаглу заявіў, што, па папярэдніх дадзеных, інфармацыі аб загінуўшых і разбурэннях няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула