БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прыляціць прэм’ер‑міністр Латвіі

16.02.2009 / 14:14

Прэм’ер‑міністр Латвіі Івар Годманіс 17—19 лютага наведае Беларусь з рабочым візітам. Пра гэта паведамляе прэс‑служба Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У рамках візіту запланаваныя перамовы І.Годманіса з прэм’ер‑міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім, наведванне РУП «Мінскі аўтамабільны завод» і культурна‑спартыўнага комплексу «Мінск‑арэна».

Кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін правядуць сустрэчу з прадстаўнікамі беларускіх і латвійскіх дзелавых колаў.

Нагадаем, прэм’ер‑міністры Беларусі і Латвіі ўжо сустракаліся 12 лістапада 2008 года ў час рабочага візіту Сяргея Сідорскага ў Рыгу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула