БЕЛ Ł РУС

Па колькасці рабаванняў Бельгія стала самай небяспечнай краінай ЕС, а Венгрыя — самай бяспечнай

3.11.2019 / 16:48

Nashaniva.com

Еўрастат апублікаваў колькасць правапарушэнняў у розных краінах ЕС.

Колькасць зарэгістраваных рабаванняў у краінах ЕС за перыяд з 2011 па 2017 год знізілася на 24%, з 522 тысяч да 396 тысяч.

У 2017 годзе найбольшая колькасць правапарушэнняў на 100 тысяч жыхароў была зафіксавана ў Бельгіі (167), Францыі (150), Іспаніі (144), Англіі і Уэльсе (132) і Партугаліі (115).

Самыя нізкія паказчыкі былі зафіксаваныя ў Румыніі (16), Эстоніі і Чэхіі (Па 15), Кіпры (14), Славеніі (12), Славакіі і Венгрыі (па 9).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула