БЕЛ Ł РУС

ЕС: Улады Беларусі ўпусцілі магчымасць правесці выбары ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі

18.11.2019 / 21:06

Nashaniva.com

Парламенцкія выбары ў Беларусі прайшлі ў «агульнай спакойнай абстаноўцы», гаворыцца ў заяве Еўрапейскай службы знешніх сувязяў.

Аднак, у ЕС заявілі, што ўлады краіны «ўпусцілі магчымасць правесці выбары ў поўнай адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі».

Падчас галасавання «ігнараваліся асноўныя свабоды сходаў і выказвання меркаванняў». Акрамя таго, у АБСЕ заявілі пра абмежаванні ў перадвыбарчай агітацыі, якая не забяспечвала «змястоўнага або канкурэнтнага палітычнага суперніцтва».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула