БЕЛ Ł РУС

Андрэя Пачобута пазбавілі акрэдытацыі

5.03.2009 / 12:47

Зміцер Панкавец

... за тэндэнцыйныя артыкулы і негатыў адносна кіраўніка краіны.

Андрэй Пачобут, фота Радыё Свабода

Міністэрства замежных справаў пазбавіла акрэдытацыі журналіста «Gazeta Wyborcza» Андрэя Пачобута.

«3 сакавіка я патэлефанаваў у МЗС, каб высветліць, што з маёй заявай на акрэдытацыю. Папярэдняя акрэдытацыя скончылася яшчэ 24 лютага.

Супрацоўнік прэс-службы зачытаў, што ў сувязі з тэндэнцыйнасцю артыкулаў, а таксама негатывам у дачыненні кіраўніка дзяржавы мая акрэдытацыя ануляваная, а новая пакінутая без разгляду», – паведаміў А.Пачобут.

Быў зачытаны нават канкрэтны спіс артыкулаў, якія выклікалі такое рашэнне. Гэта публікацыі: «Лукашэнка Еўрасаюзу: Мы хочам дыялогу без пасярэднікаў», «Беларускі МУС хоча адбіткі пальцаў усіх мужчын», «Беларусь: Паляванне на палітычных», «Лукашэнка выкідвае польскіх святароў».

Агулам з акрэдытацыяй Андрэй Пачобут адпрацаваў толькі чатыры месяцы. «Улічваючы сваю асобу, я не чакаў, што мне яе ўвогуле могуць даць. Аднак гэта трапіла ў перыяд адноснай адлігі. Напэўна, цяпер часы змяніліся», – кажа журналіст.

Пакуль Андрэй Пачобут знаходзіцца ў адпачынку. Ён збіраецца працягваць дабівацца акрэдытацыі. Журналісцкай працы таксама кідаць не будзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула