БЕЛ Ł РУС

Брытанію паклікалі назад у Еўрасаюз пасля Brexit

26.12.2019 / 15:47

Nashaniva.com

Вялікабрытанію запрасілі вярнуцца назад у Еўрасаюз пасля Brexit. Пра гэта распавёў намеснік старшыні Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен Франс Тымерманс, перадае The Guardian.

У сваім лісце брытанскаму народу ён адзначыў, што адчувае сябе «старым кінутым палюбоўнікам» з-за намеру Лондана выйсці з Еўрасаюза. Тымерманс дадаў, што «сямейныя повязі» ніколі не будуць разарваныя: на яго думку, Вялікабрытанія ўсё роўна застанецца часткай Еўропы.

Палітык падкрэсліў, што паважае і нават любіць каралеўства, аднак лічыць, што яно занадта канцэнтруецца на сваіх адрозненнях ад еўрапейскага кантынента. «Вы заўсёды імкнуліся быць асаблівымі і ўзводзіць дыстанцыю паміж намі», - заявіў Тымерманс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула