БЕЛ Ł РУС

Леанід Кулакоў атрымаў 10 сутак, Юрый Губарэвіч аштрафаваны на 765 рублёў

27.12.2019 / 11:28

Nashaniva.com

За ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі, што прайшла ў Мінску 7 снежня, кіраўнік руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч аштрафаваны на 30 базавых велічыняў (765 рублёў).

А Леанід Кулакоў атрымаў 10 сутак арышту за ўдзел у акцыі 8 снежня.

Сёння суды над удзельнікамі акцый працягваюцца. Учора большасць удзельнікаў была пакараная штрафамі, а Павел Севярынец і Алена Талстая пакараныя арыштам (на 15 і 5 сутак адпаведна)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула