БЕЛ Ł РУС

Суд адпусціў сілавікоў, якіх абвінавачваюць у расстрэлах на Майдане. Іх гатовая прыняць Расія, але актывісты блакуюць СІЗА

29.12.2019 / 09:55

Nashaniva.com

Кіеўскі апеляцыйны суд адпусціў з-пад варты трох сілавікоў, якія абвінавачваюцца ў забойстве 48 і раненні 80 чалавек на вуліцы Інстытуцкай у Кіеве 20 лютага 2014 года.

Пасля таго, як суддзя зачытала рашэнне, у залі пачалі скандаваць «Ганьба» і «Забойцы».

Таксама суд адмяніў хатні арышт двум іншым былым сілавікам, абвінавачаным па гэтай справе. Іх усіх вызвалілі пад асабістае абавязацельства.

Былыя байцы «Беркута», абвінавачаныя ў расстрэлах на Майдане, ёсць у спісах на абмен палоннымі з Расіяй. Абмен павінен адбыцца сёння.

Група актывістаў заблакавала выезды з СІЗА, каб не дазволіць вывезці трох украінскіх сілавікоў для ўдзелу ў абмене. Усе магчымыя выезды заблакаваныя аўтамабілямі актывістаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула