БЕЛ Ł РУС

Кім Чэн Ын запатрабаваў прыняць «наступальныя меры» для бяспекі КНДР

30.12.2019 / 08:07

Nashaniva.com

Лідар КНДР Кім Чэн Ын на пленуме цэнтральнага камітэта Працоўнай партыі заявіў аб неабходнасці бяспекі краіны «наступальнымі» мерамі. Пра гэта паведамляе Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК).

Паўночнакарэйскі лідар заявіў аб неабходнасці прыняцця канструктыўных і наступальных мер для поўнай гарантыі суверэнітэту і бяспекі краіны. Акрамя таго, ён паставіў задачы ў галіне знешняй палітыкі, абароннай прамысловасці і ўзброеных сіл КНДР. Кім Чэн Ын лічыць, што такія меры неабходныя ў святле сітуацыі, адзначае агенцтва.

Кіраўнік рэспублікі таксама зрабіў акцэнт на неабходнасці інтэнсіўнай барацьбы з антысацыялізмам, умацаванні работы арганізацый работнікаў і маральнай дысцыпліны ў грамадстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула