БЕЛ Ł РУС

Пуцін павіншаваў Лукашэнку з Новым годам і выказаў надзею на далейшую інтэграцыю. А яшчэ і патэлефануе сёння

30.12.2019 / 13:02

Nashaniva.com

kremlin.ru

Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з Калядамі і Новым годам і выказаў надзею на працяг змястоўнага дыялогу і сумеснай працы па інтэграцыі, паведамляе ria.ru.

«Прэзідэнт Расіі павіншаваў з Калядамі і Новым годам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнку… Расійскі лідар выказаў надзею на працяг у наступным годзе змястоўнага дыялогу і канструктыўнай сумеснай працы па развіцці двухбаковага стратэгічнага партнёрства і прасоўванні ўзаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Паведамляецца таксама, што Пуцін сёння правядзе некалькі міжнародных тэлефонных размоў, уключаючы гутарку з Аляксандрам Лукашэнкам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула