БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка вызваліў Зася ад пасады дзяржсакратара Рады бяспекі

3.01.2020 / 17:53

Nashaniva.com

Першым загадам 2020-га года Аляксандр Лукашэнка вызваліў Станіслава Зася ад пасады дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі краіны, піша найбліжэйшы да кіраўніка дзяржавы тэлеграм-канал Пул Першага.

Як стала вядома раней, Зась пераходзіць на іншую працу: ён быў абраны генеральным сакратаром АДКБ.

Месца дзяржсакратара Рады бяспекі пакуль вакантнае. Магчыма, заўтра стане вядома, хто яго зойме, намякае Пул Першага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула